16 студзеня 2025, Чацвер, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі пракаментаваў падзенне рэжыму Асада

13
Зяленскі пракаментаваў падзенне рэжыму Асада

Ад сілы Украіны залежыць тое, наколькі моцнае войска ў Расеі.

Сірыйскі дыктатар Башар Асад і ягоныя салдаты не змаглі змагацца з паўстанцамі, паколькі Расея перакінула ўсе свае магутныя войскі ва Украіну.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Telegram.

«Мы бачым, што рэжым Асада загінуў, таму што рэальна магутных расейскіх войскаў там няма. Давайце будзем сумленнымі. Усе яны перакінутыя ва Украіну, амаль 800 000 расейскіх войскаў знаходзяцца на тэрыторыі Украіны. І гэта кажа, што войска гэтай псеўдаімперыі сёння ваюе супраць украінскага народу», – звярнуў увагу Зяленскі.

Ён нагадаў, што падобная сітуацыя адбываецца і ў Афрыцы, дзе Расея выкарыстоўвала «вагнераўцаў» для стварэння там «сваіх рэжымаў».

Паводле ягоных словаў, ад сілы Украіны залежыць тое, наколькі моцнае войска ў Расеі. І агульны поспех свету складаецца ў аб'яднанні вакол Украіны.

«Калі ўпадзе Украіна, Пуцін (расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін – рэд.) вернецца і ў Сірыю, і ў Афрыку, і ў многія краіны», – растлумачыў прэзідэнт Украіны.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках