1 верасня 2024, Нядзеля, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«З порцыі трызнення Лукашэнкі можна зрабіць агульную выснову»

4
«З порцыі трызнення Лукашэнкі можна зрабіць агульную выснову»

Пастанова аб эскалацыі канфлікту з Еўропай прынятая.

З чарговай порцыі трызнення Лукашэнкі можна зрабіць агульную выснову, піша Telegram-канал «Нік і Майк».

Пастанова аб эскалацыі канфлікту з Еўропай прынятая. Асноўныя інструменты: гібрыдныя аперацыі на чужой тэрыторыі і правакацыі пад чужым сцягам на сваёй.

Зачыстка ў Беларусі і часткова Расеі, а таксама недастатковая дапамога Украіне - вось тыя перадумовы, якія бяруцца ў разлік. Плюс не да канца гатовая Еўропа: не адмабілізаваная, няма фартыфікацый, не наладжаная вайсковая вытворчасць.

Калі-небудзь у будучыні ў падручніках гісторыі Еўропы многіх еўрапейскіх палітыкаў узору 2022-24 будуць называць Чэмбэрленамі 21-га стагоддзя.

У існай сітуацыі як мінімум нельга будзе адпраўляць па казармах кантынгент, які бярэ ўдзел у вучэннях.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках