1 верасня 2024, Нядзеля, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Полацку 88-гадовага рыбака знесла на крызе па Заходняй Дзвіне

14
У Полацку 88-гадовага рыбака знесла на крызе па Заходняй Дзвіне

Відэафакт.

Жыхар Полацка рыбаліў на рацэ Заходняя Дзвіна, у нейкі момант крыга адкалолася ад берага, і мужчыну панесла. Пра гэта расказалі ў прэс-службе МНС.

Інцыдэнт здарыўся 20 лютага. Пра тое, што каля моста на вуліцы Юбілейнай на крызе знаходзіцца чалавек, ратавальнікам паведаміў відавочца.

Да таго моманту крыга ўжо адплыла прыкладна на 60 метраў ад берага. Супрацоўнікі МНС выклікалі на дапамогу выратавальны катар. Ён падплыў да крыгі, а 88-гадовы мужчына, які знаходзіўся там, перасеў да ратавальнікаў. Яго даставілі на бераг.

Лекары агледзелі пенсіянера, у шпіталізацыі ён не меў патрэбы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках