1 верасня 2024, Нядзеля, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Севастопалі шпіталь загачаны параненымі акупантамі: целы загінулых вязуць КамАЗамі

10
У Севастопалі шпіталь загачаны параненымі акупантамі: целы загінулых вязуць КамАЗамі

Што адбылося?

Шпіталь у часова акупаваным Севастопалі цалкам загачаны параненымі расейцамі. Пасля нядаўніх штурмаў войскаў РФ на Аўдзееўскім кірунку і на Запарожжы скалечаных акупантаў у Крым вязуць практычна 24 гадзіны на дзень.

Пры гэтым целы ліквідаваных захопнікаў перавозяць на КамАЗах. Пра гэта паведамілі ў ваенным руху ўкраінцаў і крымскіх татараў "Атэш".

Агент руху адсочваў сітуацыю ў севастопальскім ваенным шпіталі пасля нядаўніх штурмаў расейскіх войскаў у раёне Аўдзееўкі, а таксама на Запарожжы.

“Агент “Атэш” паведамляе аб тым, што чэргі вайсковага транспарту заязджаюць на тэрыторыю ваеннага шпіталя па вуліцы Жукоўскага практычна дзень і ноч. Асноўная прычына шалёнага наплыву параненых і забітых – нядаўнія штурмы ў Аўдзееўцы і на Запарожскім кірунку. Шпіталь літаральна загачаны да столі. Целы ў асноўным вязуць у КамАЗах з-за таго, што іх зашмат», – адзначана ў паведамленні.

Агент "Атэш" прыходзіў пад шпіталь у розны час дня - і нязменна назіраў там сур'ёзнае ажыўленне і вялікая колькасць расейскіх акупантаў.

“Колькі яшчэ людзей павінна загінуць, для таго, каб усе нарэшце ўсвядомілі, што ва ўладзе ў Расеі вырадкі, злодзеі і самыя сапраўдныя бандыты? Калі табе надакучыў пуцінскі рэжым і ты гатовы дапамагчы нам скончыць з ім, пішы нашым каардынатарам і далучайся да нашага руху!” - заклікалі ў руху.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках