1 верасня 2024, Нядзеля, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр Герой Украіны, дысідэнт Сцяпан Хмара

6
Памёр Герой Украіны, дысідэнт Сцяпан Хмара
СЦЯПАН ХМАРА

Ён быў адным з лідараў антыкамуністычнага супраціву ў краіне.

Ва ўзросце 86 гадоў памёр Герой Украіны, дысідэнт і палітык Сцяпан Хмара.

Пра гэта паведаміла ў «Фэйсбуку» ягоная жонка Раксалана Хмара ў сераду, 21 лютага.

Некалькі дзён таму Сцяпана Хмару даставілі ў лякарню. Са слоў жонкі, «мы ўсё рабілі ўсё, што маглі і нават больш».

«Мы так хацелі, каб ён быў з намі, калі абвесцяць нашу перамогу…Ён так любіў Украіну і ўкраінцаў. Ён ірваў сваю душу і сэрца за яе», - гаворыцца ў допісе ў Facebook.

Сцяпан Хмара быў змагаром за незалежнасць Украіны і адным з лідараў антыкамуністычнага руху супраціву 1970-1980 гадоў.

У 1980-м дысідэнта за палітычную і праваабарончую дзейнасць арыштаваў КДБ, абвінаваціўшы паводле артыкула «антысавецкая прапаганда». Хмару прысудзілі да сямі гадоў зняволення ў лагерах строгага рэжыму і пяці гадоў ссылкі. Ён адбываў пакаранне ў лагерах для палітвязняў на Урале.

Выйшаўшы на волю ў 1987 годзе, Хмара вярнуўся ва Украіну і стаў адным з кіраўнікоў Украінскага хельсінскага саюза, а неўзабаве суаўтарам Канстытуцыі Украіны.

Ён быў нардэпам I, II і IV скліканняў Рады. У 2006 годзе Хмару прысвоілі званне Героя Украіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках