УСУ адбілі варожы штурм на Крамянскім кірунку
- 21.02.2024, 21:49
- 3,436
Відэа.
Байцы 12-й брыгады спецыяльнага прызначэння «Азоў» НДУ адбілі варожы штурм на Крамянскім кірунку.
Як адзначаецца, вораг пачаў наступ са спробы размінавання. Для захопу пазіцый абаронцаў акупанты выкарыстоўвалі танк і пяхоту, паведамляе Цензор.НЕТ.
«Азоўцы адбілі штурм пры падтрымцы ўдарных дронаў і артылерыі. Пасля знішчэння бронятэхнікі і цяжкіх стратаў рэшткі акупантаў уцяклі», – напісалі ў «Азове».