Памёр апошні прэм'ер-міністр СССР Мікалай Рыжкоў
22- 28.02.2024, 9:39
- 11,572
Яму было 94 гады.
Ва ўзросце 94 гадоў памёр былы прэм'ер-міністр СССР Мікалай Рыжкоў. Пра гэта паведаміла 28 лютага старшыня Савета федэрацыі Федэральнага Сходу Расеі Валянціна Мацвіенка.
Мікалай Рыжкоў нарадзіўся ў сяле Дылееўцы Арцёмаўскай акругі Данецкай вобласці Украіны. З 1985 да 1991 год ён займаў пасаду старшыні Савета міністраў СССР.
12 чэрвеня 1991 года ён удзельнічаў у выбарах прэзідэнта РСФСР у пары з першым намеснікам міністра ўнутраных спраў СССР, народным дэпутатам СССР генерал-палкоўнікам Барысам Громавым (балатаваўся на пасаду віцэ прэзідэнта). Быў вылучаны групай выбарцаў. Па выніках галасавання пара Рыжкоў - Громаў заняла другое месца (16,85% галасоў) пасля Барыса Ельцына і старшыні камітэта Вярхоўнага савета РСФСР палкоўніка Аляксандра Руцкага (57,3%), піша ТАСС.
У 1992 г. выступаў сведкам з боку КПСС на працэсе ў Канстытуцыйным судзе Расеі ў справе аб праверцы канстытуцыйнасці ўказаў прэзідэнта Барыса Ельцына, якія датычацца забароны дзейнасці кампартый СССР і РСФСР.
Рыжкоў двойчы абіраўся ў Дзярждуму РФ (другога і трэцяга скліканняў). З верасня 2003 да верасня 2023 быў чальцом Савета Федэрацыі РФ.