25 студзеня 2025, Субота, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Украіне ўдаецца масава збіваць самалёты РФ: генерал раскрыў «рэцэпт» поспеху

Як Украіне ўдаецца масава збіваць самалёты РФ: генерал раскрыў «рэцэпт» поспеху

УСУ распрацавалі сістэмную тактыку.

Цягам апошніх некалькіх дзён украінскія вайскоўцы збілі ўжо 15 самалётаў расейскіх акупацыйных войск. За гэтым паказчыкам схаваная комплексная работа, падкрэсліў генерал арміі ў адстаўцы і былы кіраўнік Службы замежнай выведкі Мікалай Маламуж.

У эфіры «24 канала» ён адзначыў, што вораг пакуль захоўвае перавагу ў паветры - Расея яшчэ мае больш за тры сотні самалётаў розных тыпаў. З яго слоў, яны бесперапынна наносяць удары не толькі па «нулю», пад пагрозай і прыфрантавыя населеныя пункты.

«Таму была распрацаваная сістэмная тактыка вываду са строю і нанясення ўдараў па расейскай авіяцыі. Для гэтага прыцягнутыя найноўшыя комплексныя захады: перш за ўсё радыёлакацыйныя сістэмы, сістэмы ранняга выяўлення і папярэджання, СПА, сістэмы адцягнення РЛС Расеі, а таксама самалёты, якія ідэнтыфікуюць ракеты. Хтосьці кажа «Patriot часткова пачаў страляць» ці «NASAMS вельмі магутна працуе». Але тут працуюць акурат найноўшыя сістэмы», - растлумачыў генерал.

Маламуж дадаў, што размова ідзе аб выяўленні пускаў або ўзлётаў рэактыўных самалётаў, іх траекторыі, сістэмы навядзення, дэзарыентацыі і знішчэння. Ён падкрэсліў, што раней Украіна не магла так эфектыўна выяўляць узлёты варожых самалётаў. Акрамя таго, быў абмежаваны час для выяўлення траекторый. У дадатак, пілот РФ мог вызначыць, што ёсць сістэма навядзення на самалёт, і праводзіў антыракетныя манеўры.

«Цяпер гэта ўсё мы нейтралізавалі. Лётчык гэтага не бачыць і не адчувае. А пачынае адчуваць, калі ўжо непасрэдна наносіцца ўдар ракетай», - рэзюмаваў генерал Маламуж.

2 сакавіка ўкраінскія вайскоўцы збілі чарговы Су-34 расейскіх акупацыйных войск. Такім чынам, за апошні час знішчана ўжо 15 варожых самалётаў, а менавіта: Су-34, Су-35 і самалёт ДРЛВ А-50.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках