25 студзеня 2025, Субота, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Крэмль рыхтуе гібрыдную вайну супраць яшчэ адной краіны

10
ISW: Крэмль рыхтуе гібрыдную вайну супраць яшчэ адной краіны

Лаўроў даў сігнал.

Міністр замежных спраў Расейскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў заявіў, што Малдова нібыта дыскрымінуе расейскамоўных. Пра гэта паведамілі аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW).

«Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў выкарыстаў Анталійскі дыпламатычны форум для прасоўвання крамлёўскіх наратываў аб Малдове, каб, імаверна, стварыць умовы для патэнцыйных гібрыдных аперацый Крамля», — гаворыцца ў паведамленні.

Аналітыкі адзначылі, што гэтая гібрыдная аперацыя можа быць накіраваная на дэстабілізацыю Малдовы і прадухіленне ўступлення краіны ў Еўрапейскі Звяз. 1 сакавіка Лаўроў на Дыпламатычным форуме ў Анталлі (Турцыя) распавёў аб з'ездзе дэпутатаў усіх узроўняў «Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі», дзе патрабавалі, каб Расея надала Прыднястроўю «абарону».

Са слоў Лаўрова, урад Малдовы нібыта «рухаецца шляхам Кіева». Таксама ён паўтараў свае папярэднія параўнанні палітыкі Малдовы ў дачыненні да Прыднястроўя з Украінай да 2014 года. Міністр замежных спраў РФ адзначыў, што Малдова нібыта дыскрымінуе расейскамоўных, выкарыстоўвае «эканамічны ціск» на Прыднястроўе і блакуе перамоўны працэс 5+2 па прыднястроўскаму канфлікту. Аналітыкі адзначылі, што гэтыя заявы ўвесь час паўтаралі крамлёўскія чыноўнікі і рупары.

У ISW мяркуюць, што Крэмль выкарыстоўвае прыднястроўскі кангрэс як плацдарм для ўзмацнення гібрыдных аперацый, накіраваных на дэстабілізацыю і далейшую палярызацыю Малдовы перад пачаткам перамоў аб уступленні краіны ў ЕЗ і прэзідэнцкіх выбараў.

Нагадаем, 28 лютага ў Прыднястроўі адбыўся з'езд «дэпутатаў» усіх узроўняў, дзе мясцовыя «дэпутаты» заявілі, што Малдова нібыта наносіць «катастрафічны» ўдар па эканоміцы Ціраспаля, і звярнуліся ў Савет федэрацыі і Дзярждуму РФ з просьбай рэалізаваць захады для абароны «ПМР».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках