«Не здавайцеся!»: Ала Пугачова звярнулася да расейцаў
45- 3.03.2024, 12:54
- 40,102
Заява была зробленая на фоне развітання з Навальным.
Ала Пугачова ў Інстаграме апублікавала допіс з заклікам не здавацца. Расейцы ўбачылі ў гэтым дасылку да слоў Аляксея Навальнага.
«Першая нядзеля ВЯСНЫ. Свята жоўтых кветак. НЕ ЗДАВАЙЦЕСЯ! НЕ засмучайцеся! МІР ВАШАМУ ДОМУ!», - гаворыцца ў тэксце.
Спявачка не згадала прозвішча Навальнага, але каментатары выказалі здагадку, што гэта звязанае з забойствам і пахаваннем палітыка.
«Не здавайцеся! Адна фраза, Ала Барысаўна, і мы ўсё зразумелі. Дзякуй, што засталіся Чалавекам!», - напісаў адзін з падпісантаў спявачкі.
У дакументальным фільме «Навальны» канадскага рэжысёра Дэніэла Роэра палітык заклікаў расейцаў не здавацца, калі яго заб'юць:
«Маё пасланне на выпадак, калі мяне заб'юць, вельмі простае: не здавайцеся!», - сказаў тады апазіцыянер.