Беларуска паказала ў TikTok «дзіўную» каўбасу з Берасця: завод адказаў
21- 3.03.2024, 13:24
- 19,502
На мясакамбінаце патлумачылі, што адбылося.
На мінулым тыдні беларуска набыла каўбасу «Малочную», вырабленую на Берасцейскім мясакамбінаце. На разрэзе выраб быў дзіўным з выгляду - з нейкімі дробнымі ўкрапінамі. Пазней пакупніца зняла новы ролік, у ім яна распавяла, што з ёй звязаўся вытворца - папрасіў прабачэння і распавёў, у чым была прычына прымешак у каўбасе.
- Сёння мне патэлефанавалі прадстаўнікі Берасцейскага мясакамбіната, прынеслі прабачэнні за тое, што мне трапіўся такі няякасны прадукт. Распавялі крыху пра тое, чаму так адбылося, і што яны зрабілі, каб больш такога не было, - распавяла жанчына ў роліку, апублікаваным у TikTok дзень таму.
@yarmolkoff Ответ пользователю @wika_999ak Дзякуй за зваротную сувязь @Брестский мясокомбинат #колбаса #каўбаса #гродно #беларусь ♬ оригинальный звук - Ирина
Пры гэтым вытворца не адмаўляў, што ў мінулым роліку ціктокеркі пра каўбасу быў сапраўды іх прадукт. Вытворцы растлумачылі жанчыне, што дробныя прымешкі, якія пакупніца ўбачыла на зрэзе «Малочнай» - брак вытворчасці. У каментарах пад відэа жанчына расказала пра гэта больш падрабязна: брак адбыўся таму, што на тэхналагічнай лініі былі праблемы і фарш перамалоўся нераўнамерна.
- Яны запэўнілі мяне, што больш такога не будзе, - паведаміла блогерка.
У каментары людзі ўдакладнялі, ці прапаноўвалі вытворцы штосьці аўтарцы роліка, каб загладзіць сваю віну. Ціктокерка адказала, што ёй гатовы былі вярнуць заплачаныя за тавар грошы, але яна адмовілася.