25 студзеня 2025, Субота, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча перагледзіць заканадаўства пасля трагедыі са згвалтаванай у Варшаве беларускай

Польшча перагледзіць заканадаўства пасля трагедыі са згвалтаванай у Варшаве беларускай
Фота: Charter97.org

Намесніца міністра юстыцыі раскрыла падрабязнасці.

Пасля трагічнай смерці 25-гадовай беларускі Лізы, якую збілі і жорстка згвалтавалі ў Варшаве, намесніца міністра юстыцыі Марыя Эйхарт абвясціла, што вызначэнне згвалтавання ў Крымінальным кодэксе будзе змененае. Такім чынам, яно стане злачынствам, а не правіннасцю, як сёння, піша Onet.

Перш за ўсё, за згвалтаванне будзе ўважацца палавы акт, учынены без папярэдняй інфармаванай і свабоднай згоды. Сёння такіх раздзелаў у законе няма. Згодна з артыкулам 197 Крымінальнага кодэкса, за згвалтаванне ўважаецца «давядзенне да палавога акта шляхам насілля, незаконнай пагрозы або падману». Аб згодзе няма ні слова. Пакаранне за згвалтаванне - ад двух да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Такі праект паправак да Крымінальнага кодэкса, аўтарам якога з'яўляюцца левыя, ужо знаходзіцца на разглядзе Сейма.

«Гэтыя змены неабходныя. Да гэтага нас абавязвае Стамбульская канвенцыя. Яна патрабуе, каб у вынятку, які тычыцца згвалтавання, была пазначаная «адсутнасць згоды пацярпелай асобы», - сказала Эйхарт у эфіры тэлеканала TVN24.

Яна падкрэсліла, што Польшча з'яўляецца ўдзельніцай Канвенцыі супраць дамаганняў, або Стамбульскай канвенцыі, якая ў артыкуле 36 абавязвае дзяржавы-ўдзельніцы прыняць пастановы, паводле якіх злачынствы супраць сэксуальнай свабоды грунтуюцца на пытанні адсутнасці згоды чалавека.

Праблема ў тым, што перш чым справа дойдзе да суда, ахвяра згвалтавання павінна звярнуцца ў паліцыю, гаворыцца ў матэрыяле. А паліцыянты не заўсёды ведаюць - дакладней, часта не ведаюць - як трэба абыходзіцца з ахвярай згвалтавання. Таму здараецца, што ахвяры проста не заяўляюць аб згвалтаванні, прычым у большай колькасці выпадкаў.

Згодна з афіцыйнай паліцэйскай статыстыкай, у Польшчы штогод адбываецца ад 1 800 да 2 300 згвалтаванняў. У сваю чаргу, статыстыка польскай нацыянальнай даведачнай службы для ахвяраў гвалту ў сям'і «Блакітная лінія» паказвае, што 30 тысяч польскіх жанчын становяцца ахвярамі згвалтаванняў кожны год. Аднак эксперты і спецыялісты ў гэтым пытанні папярэджваюць, што гэтая лічба можа быць нават удвая вышэйшай, бо многія ахвяры проста баяцца або саромеюцца заявіць аб злачынстве ў паліцыю.

Са слоў суддзі Дароты Заблудоўскай, яна разгледзела дзясяткі спраў аб згвалтаванні і дамаганнях, а таксама выслухала мноства сведчанняў жанчын, якія сталі ахвярамі згвалтавання, хоць і не старшынявала ў іх справах.

«Што тычыцца таго, як сёння Крымінальны кодэкс вызначае згвалтаванне, дык гэтае вызначэнне занадта вузкае, – мяркуе яна. - На мой погляд, неабходна перагледзець прадстаўленне закона аб сэксе агулам. Так, каб усякі сэксуальны акт адлюстроўваў волю абодвух бакоў».

На яе думку, таксама трэба ўзмацніць жорсткасць пакарання за дамаганне.

Нагадаем, раніцай 25 лютага вартаўнік аднаго з дамоў на вуліцы Журавя знайшоў аголеную дзяўчыну без прытомнасці. Яна ляжала ў браме дома і не падавала прыкмет жыцця. Камера назірання зафіксавала, як мужчына ў балаклаве падбег да яе ззаду, прыставіў нож да шыі і ўпіхнуў у браму.

Праз некалькі гадзін пасля інцыдэнту быў затрыманы жыхар Варшавы, 23-гадовы Дорыян С., калі пакідаў арандаванае памяшканне ў раёне Макатаў, дзе жыў са сваёй партнёркай. Выйсці на яго след дапамаглі камеры відэаназірання і вышуковыя сабакі. Мужчыну выставілі абвінавачанні ў замаху на забойства жанчыны на глебе рабавання і сексуальнага насілля. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне. На гэты момант ён узяты пад варту на тры месяцы. Учора стала вядома, што Лізу пахаваюць у Варшаве. Дата пакуль невядомая.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках