Расейцы трэці дзень запар становяцца ў вялізныя чэргі, каб развітацца з Навальным
9- 3.03.2024, 14:29
- 11,756
Чэргі расцягнуліся на сотні метраў.
Расейцы трэці дзень запар прыходзяць на Барысаўскія могілкі ў Маскве, каб развітацца з Аляксеем Навальным.
Паводле інфармацыі «Понятно.медиа», ля ўваходу на могілкі зноў утварылася чарга з ахвочых развітацца з палітыкам. Людзі працягваюць прыходзіць, каб пакласці кветкі і запіскі.
«Сёння тут спакойна. Чарга хутка рухаецца, стабільна стаіць чалавек па 100 і новыя ўсё прыходзяць», - паведамляе карэспандэнт выдання.
Перад уваходам на тэрыторыю Барысаўскіх могілак утварылася чарга.
Пра гэта «Медузе» распавёў чытач, які прыйшоў на могілкі. З яго слоў, даўжыня чаргі ўжо складае блізу 200 метраў.
«Усё спакойна і без эксцэсаў. Стаіць адзін аўтазак побач, але паліцыі не відаць», - адзначае ён.