23 студзеня 2025, Чацвер, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін пачаў нерваваць Кітай

3
Пуцін пачаў нерваваць Кітай

Ці даруе Пекін расейскі шантаж?

У Крамлі зноў пастанавілі папалохаць ядзернай «дубінкай» і выпрабаваць міжкантынентальную ядзерную ракету «Ярс». Такім чынам Расея пастанавіла зноў напалохаць Захад, але нервуе Кітай.

Такое меркаванне «24 каналу» агучыў кіраўнік праграм бяспекі Цэнтра глабалістыкі «Стратэгія ХХI» Павел Лакійчук.

«Пусцілі аднаго «Ярса», відавочна, што галоўная мэта была прадэманстраваць свету сваю ядзерную «дубінку». Аднак палохаюць яны Захад, але нервуецца Кітай», – заўважыў Лакійчук.

Такім чынам, трэба сачыць за рэакцыяй Пекіна на расейскі ядзерны шантаж, бо там пачынаюць уважліва ставіцца да такіх «эксперыментаў» Расеі. На думку Лакійчука, такія дэманстратыўныя дзеянні Уладзіміра Пуціна перад так званымі выбарамі Кітай «можа дараваць, але не вельмі».

Эксперт адзначыў, што Пуцін любіць таксама пагражаць свету ракетай «Сармат». Да чарговых пагроз ён звярнуўся падчас звароту да федэральнага сходу 29 лютага 2024 года.

«Цяпер менавіта Расея залежыць ад Кітая, а не наадварот. Таму ў Крамлі павінны пачуць перасцярогі ад «старэйшага брата», - адзначыў Лакійчук.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках