На менскую Камароўку прывезлі дурыян: кошт шакуе
32- 3.03.2024, 19:51
- 36,120
Прадаваць порцыямі яго адмаўляюцца.
У продажы на сталічным Камароўскім рынку з'явіўся дурыян - экзатычны прадукт з Тайланда. Праўда, яго кошт шакуе і рызыкуе выявіцца непад'ёмным для пераважнай большасці беларусаў. На незвычайную прапанову звярнула ўвагу дзяржаўнае агенцтва «Минск-новости».
Кошт дурыяна - 100 рублёў за кілаграм. Адзін плод важыць амаль 3 кг. Прадаваць порцыямі яго адмаўляюцца. Таму дурыян каштавацьме 300 рублёў.
Мінімальная пенсія па ўзросце (без уліку даплаты 20% ад сярэдняга заробку) зараз складае 101,69 рубля. Людзям, якія атрымліваюць яе, на дурыян трэба збіраць два месяцы. Сацыяльная пенсія ў нашай краіне - 203,37 рубля. У гэтым выпадку выстарчыць паўтара. Але толькі ў выпадку, калі не марнаваць ні капейкі.