25 студзеня 2025, Субота, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Z-прапагандысты запанікавалі праз новую тактыку УСУ

1
Z-прапагандысты запанікавалі праз новую тактыку УСУ

Паведамляюць аб «велізарнай праблеме» па ўсім фронце.

Расейскія вайсковыя прапагандысты скардзяцца на рост колькасці і эфектыўнасць FPV-дронаў, якія выкарыстоўваюцца УСУ, паведамляе dialog.ua.

Z-Telegram-канал «Два маёры» паведамляе, што ўкраінскія войскі паспяхова і больш актыўна ўжываюць беспілотнікі на фронце.

Галоўная праблема, з якой, са слоў прапагандыстаў, сутыкнуліся расейскія вайскоўцы, – гэта здольнасць УСУ хутка мяняць частоты дронаў.

Гэта робіць неэфектыўнымі сістэмы радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ), якія Расея выкарыстоўвае для нейтралізацыі беспілотнікаў.

«Вялізную праблему па ўсім фронце ўяўляюць FPV-дроны УСУ», – піша Z канал.

У той жа час расейская бюракратычная сістэма не дазваляе хутка рэагаваць на новыя выклікі. Грувасткая і непаваротлівая, яна не здольная забяспечыць гнуткую і хуткую змену тэхналогіі вытворчасці РЭБ, каб супрацьстаяць «украінскай каруселі» FPV-дронаў.

FPV-дроны (First Person View) – гэта беспілотнікі, абсталяваныя камерамі, якія транслююць відэа ў рэжыме рэальнага часу на акуляры аператара. Гэта дазваляе аператару кіраваць дронам ад першай асобы, што значна павышае дакладнасць і эфектыўнасць яго выкарыстання.

У апошнія месяцы УСУ актыўна выкарыстоўваюць FPV-дроны для выведкі, карэктавання артылерыйскага агню, а таксама для нападаў на расейскія пазіцыі.

Эксперты адзначаюць, што гэтыя беспілотнікі сталі адным з найважнейшых фактараў, якія ўплываюць на ход баявых дзеянняў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках