17 студзеня 2025, Пятніца, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нік і Майк»: Для Лукашэнкі надыходзіць цяжкі тыдзень

7
«Нік і Майк»: Для Лукашэнкі надыходзіць цяжкі тыдзень

Чым больш узнагарод, тым бліжэйшы канец.

Наступны тыдзень будзе дастаткова цяжкім для Лукашэнкі, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Неабходна заняцца кадрамі, бо трэба паспець ужо да канца сакавіка перазагрузіць «палатку». А гэта значыць, працаўладкаваць амаль 80 лайдакоў, якіх складана падпускаць да сур'ёзных спраў.

Звернем увагу на тое, што дэпутатаў даручылі ўзнагародзіць. Лукашэнка раздае ўзнагароды пачкамі, каб падтрымліваць лаяльнасць. Чым больш узнагарод, тым бліжэйшы канец імперыі.

Разабрацца трэба будзе і з кампраматам крымінальнага кшталту на цэлыя сеткі рэгіянальных чыноўнікаў. А гэта няпросты кавалак «кадравай працы». Каго на нары, каго разарыць, каму яшчэ дазволіць пагуляць.

А ёсць яшчэ Крэмль, які ніяк не залафеціцца. Пуцін тэлефанаваў, проста «пабалбатаць», бо «грандыёзнае пасланне» ніхто ў свеце не абмяркоўвае, а Такер Карлсан быў вымушаны прызнаць самую важную для недакурка частку інтэрв'ю поўнай лухтой. Аднак, трэба рыхтавацца да сустрэчы з недакуркам у фармаце ўдзелу ў каранацыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках