25 студзеня 2025, Субота, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У параўнанні з тымі, што я еў тыдзень таму ў Польшчы, гэта проста кашмар»

23
«У параўнанні з тымі, што я еў тыдзень таму ў Польшчы, гэта проста кашмар»

Беларусы абураныя праз знікненне імпартных тавараў.

У былым «Макдональдсе» ў Беларусі прадаюць барысаўскі соус ад «Камака» замест «Heinz». У крамах праз санкцыі зніклі многія імпартныя тавары.

Выданне EX-PRESS.BY спытала ў чытачоў, чаго не стае менавіта ім.

Анатоль:

– У мяне раней былі сродкі для галення і догляду NIVEA MEN, мне іх жонка дарыла і сам набываў. Шмат гадоў карыстаўся, прывык, і мне цяпер іх не стае. Але сёе-тое з-за мяжы прывозяць сябры. Датычна прысмакаў: сумую па шакаладных батончыках KitKat, якія цяпер адсутнічаюць. Згадваю ўкраінскія цукеркі Roshen і кіеўскі торт. Упэўнены, што яны вернуцца ў нашы крамы.

Барыс:

– Заўважыў я, што імпартнае стала дарагое. Люблю ўсё італьянскае. Адчуваю нястачу аліўкавага алею, дакладней, ён быў больш даступным, а цяпер набыць Monini – Extra Virgin можна за 15,56 за невялікі аб'ём. І выбар алівак здаецца абмежаваным, маіх улюбёных брэндаў ужо не знайсці...

Barilla макароны ёсць, зробленыя ў Расеі, але гэта зусім не тое. У параўнанні з тымі, што я еў тыдзень таму ў Польшчы, гэта проста кашмар. І хоць італьянскую макарону ўсё яшчэ можна знайсці, яна каштуе проста надмерна дорага.

Валя:

– Мой муж вельмі любіць швэйцарскі шакалад Toblerone. Раней мы маглі набыць яго тут ці ў аэрапортаўскіх крамах без мытаў, а таксама за мяжой... Але цяпер у нас менш магчымасцяў для паездак праз адсутнасць візы, таму мы заказваем гэты шакалад у знаёмых у Еўропе.

Лора:

– Я набывала астуджаны ласось з Нарвегіі. Цяпер жа замест яго прапануецца турэцкі ласось, які зусім іншай якасці. Хоць імпарт усё ж не знік цалкам. Калі вельмі захочацца, заўсёды можна яго недзе знайсці ці замовіць. Але ў цэлым я заўважаю, што на паліцах крамаў стала занадта шмат расейскіх тавараў, і іх якасць мне не падабаецца. Ды і прынцыпова не хачу іх набываць.

Эліна:

– Я дзяўчынка-перфекцыяністка, і мне не стае ўсяго таго, што раней рабіла маё жыццё больш камфортным. Асабліва адчуваецца нястача нармальнай імпартнай касметыкі. Таксама мне бракуе вітамінаў і лекаў. Нават такіх простых рэчаў, як пласцінак ад кашлю і мазі «Доктар МОМ», няма ў наяўнасці. А яшчэ вельмі шкада, што нармальнай аўтахіміі ад Liqui Moly і іншых аўтатавараў таксама няма ў продажы – пра гэта я даведалася ад мужа.

Віталіна:

– Я перажыла савецкія часы і памятаю, што такое галяк. А цяпер толькі грошы давай і ўсё знойдзеш, галодным не будзеш. Так што мне кепска толькі без грошай.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках