25 студзеня 2025, Субота, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цароў пачаў павучаць Пуціна

11
Цароў пачаў павучаць Пуціна
АЛЕГ ЦАРОЎ

Здраднік прызнаў, што метады Крамля ва Украіне не працуюць.

Калабарант Алег Цароў спрабуе павучаць Крэмль, як правільна занявольваць Украіну. Ён патрабуе ўзмацніць прапаганду супраць украінцаў, бо сілай захапіць суседнюю краіну не атрымліваецца.

Увагу на заяву здрадніка звярнуў украінскі журналіст Дзяніс Казанскі.

Цароў у сваім відэазвароце заклікаў улады РФ больш хлусіць і больш актыўна прамываць мазгі ўкраінскаму народу, як гэта рабілі гітлераўцы з СССР у часы Другой сусветнай вайны.

«Хто ў нас працуе з тэрыторыяй Украіны? Мы вайну вядзем! Мы павінны звяртацца да той часткі, якая з таго боку лініі фронту. Няма вынікаў гэтай працы… Нават у Вялікую Айчынную вайну Гебельс працаваў на чырвонаармейцаў: раскідваліся ўлёткі ў тыле, на фронце. Былі пэўныя мэсэджы, якія даводзіліся. Цяпер значна прасцей – не трэба раскідваць улёткі над лініяй фронту. Ёсць велізарная колькасць прыладаў, як данесці сваё гледзішча да процілеглага боку. Цяпер я не бачу такой мэтанакіраванай працы. Каб перамагчы ў вайне, у першую чаргу, на фронце, трэба перамагчы ў духоўнай барацьбе за душы і сэрцы людзей. Немагчыма ўсю краіну прымусіць… Гэта будзе вялікая памылка, калі мы гэтую працу не будзем рабіць. Вельмі шмат будзе залежаць ад таго, у якім настроі будзе вораг, якія ў яго будуць думкі, ці будзе ён перакананы ў сваёй рацыі, ці будзе ён давяраць сваім лідарам. Калі будзе адна крыніца, ёй не павераць. Гэта павінна быць з некалькіх: сусед сказаў, у газеце прачытаў, улётка, у Telegram-канале, сястра з Расеі патэлефанавала», – заявіў здраднік.

Казанскі засумняваўся, што прапаганда спрацуе праз два гады поўнамаштабнай вайны, у якой РФ пад ухвальнае цюгаканне сваіх уладаў і народа сцерла з твару зямлі дзясяткі ўкраінскіх гарадоў і сёлаў, забіла сотні тысячаў людзей.

Тое, што нарабіла і прадаўжае рабіць Расея, прапагандай і хлуснёй пра вялікія пенсіі ўжо не выправіш.

«Здаецца, у “антыфашыстаў” зноў зламалася “дэнацыфікацыя”. То Пуцін расказвае пра добрага Гітлера, якога палякі вымусілі на іх напасці…

Цяпер Цароў заклікае для заняволення Украіны выкарыстоўваць метады гебельсаўскай прапаганды… Чарговы раз бачым доказы таго, што зусім не Украіне патрэбная дэнацыфікацыя», – канстатаваў украінскі журналіст.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках