23 студзеня 2025, Чацвер, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знішчэнне Крымскага моста: Якія краіны гэта маглі б зрабіць і як

3
Знішчэнне Крымскага моста: Якія краіны гэта маглі б зрабіць і як

Ваенныя аналітыкі апісалі сцэнары.

Знішчэнне незаконнага Крымскага моста, які злучае тэрыторыю ўкраінскага паўвострава з краінай-тэрарысткай РФ можа стаць няпростай задачай нават для краінаў, якія валодаюць магутнай дальнабойнай зброяй. Акупанты абаранілі гэтую канструкцыю рознымі сродкамі супрацьпаветранай абароны.

Таму, акрамя моста, у першую чаргу неабходна знішчыць пазіцыі СПА акупантаў на ўкраінскім паўвостраве. Пра гэта паведамляе выданне Defense Express.

Варта адзначыць, што пытанне знішчэння Крымскага моста зноў узнікла ў публічнай плоскасці праз праслухоўванне інспектара паветраных сілаў Бундэсвера Інга Герхарца. Нямецкія вайскоўцы з пэўным скепсісам ставяцца да ідэі выкарыстоўваць крылатыя ракеты Taurus для знішчэння моста. У выпадку выкарыстання гэтых ракетаў параза моста прывядзе толькі да з'яўлення дзірак у ім, а не да падзення ўсёй канструкцыі. Пры гэтым выдатак ракетаў вымяраецца ў ліку больш за 30 адзінак.

Аналітыкі адзначылі, што Крымскі мост з'яўляецца капітальным збудаваннем, якое абароненае магутнымі сродкамі СПА, а вакол яго знаходзіцца некалькі авіябазаў, а Чорнае мора амаль поўнасцю прастрэльваецца супрацькарабельнымі ракетамі.

ЗША

Злучаныя Штаты валодаюць самым шырокім арсеналам сродкаў дальнабойнай паразы, аднак у пытанні знішчэння Крымскага моста частка з іх ці наўрад будзе карысная. Напрыклад, у выпадку нападу па мосце крылатымі ракетамі Tomahawk канструкцыя наўрад ці зведае істотныя разбурэнні, бо баявая частка гэтай ракеты ўсяго 340 кг. Тое самае тычыцца і ATACMS, дзе толькі 220 кг баявой часткі.

Аднак гэтыя сістэмы ўзбраення могуць спатрэбіцца для знішчэння пазіцый СПА і авіябазаў на Крымскім паўвостраве. Толькі пасля «расчысткі» шляхоў да моста ягонае знішчэнне стане больш рэальнай задачай. Для гэтага ў арсенале паветраных сілаў ЗША ёсць спецыяльныя высокадакладныя бетонабойныя бомбы. Гаворка ідзе пра GBU-28 вагой 2,1 тоны і з паўактыўнай сістэмай навядзення, якая выкарыстоўваецца з F-15E. Удар такімі бомбамі па апорах моста будзе для яго фатальным, бо боепрыпас прабівае да 5 метраў жалезабетону. У якасці альтэрнатывы ёсць бомба BLU-109 з камплектам JDAM, якую можна скідаць і з F-16.

Акрамя таго, у ЗША ёсць спецыяльная няядзерная бомба GBU-57 для B-2 вагой 12,3 тоны. Гэтая зброя можа прабіць да 16 метраў бетонных канструкцый.

Ізраіль

Войска Ізраіля валодае магутнай авіяцыйнай кампанентай. Аднак у выпадку супрацьстаяння з РФ ягоных рэсурсаў было б недастаткова для паўнавартаснай вокамгненнай аперацыі татальнай заваёвы перавагі ў паветры.

У той самы час у Ізраіля ёсць аператыўна-тактычны ракетны комплекс LORA, хоць ён афіцыйна і не знаходзіцца на ўзбраенні ЦАХАЛ. Гэтая сістэма ўзбраення мае далёкасць паразы 430 км, а вага пранікальнай баявой часткі складае блізу 600 кг.

Пры гэтым аналітыкі адзначылі, што ў выпадку з Крымскім мостам гэта была б комплексная задача з выкарыстаннем ілжывых мэтаў, магчыма, дадатковых падманных удараў лунальнымі бомбамі, прыгнечаннем СПА і іншымі задачамі.

Францыя

Французскае войска не можа пахваліцца вялікім запасам дальнабойнага ўзбраення. У гэтай краіны мала аналагаў крылатых ракетаў Tomahawk – MdCN. Больш за тое, балістычных ракетаў, акрамя міжкантынентальных пад ядзерныя зарады, у Францыі ўвогуле няма.

Сярод магчымага інструментару для знішчэння Крымскага моста маглі б паслужыць крылатыя ракеты SCALP, іх першая спецыфічная версія Apache і высокадакладныя дальнабойныя бомбы AASM Hammer.

На меркаванне аналітыкаў, SCALP, як і ў выпадку з Taurus, могуць толькі нарабіць дзірак у дарожным палатне моста. Але для больш складанай задачы ў арсенале паветраных сілаў Францыі ёсць Apache.

Гэтая ракета была створаная для знішчэння аэрадромаў ворага і нясе 1050 кг бетонабойных боепрыпасаў Kriss. Аднак галоўны недахоп Apache – у далёкасці паразы – усяго 140 км.

Больш таго, для паразы моста паўнавартаснымі бетонабойнымі боепрыпасамі спатрэбіцца падляцець яшчэ бліжэй – на 70 км для выкарыстання AASM Hammer. Гэты камплект рэактыўнага рухавіка і сістэмы навядзення можа ўсталёўвацца на амерыканскую супрацьбункерную бомбу BLU-109 з вагой баявой часткі 874 кг.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках