25 студзеня 2025, Субота, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярэднядзённыя страты РФ ва Украіне дасягнулі рэкорду з пачатку вайны

7
Сярэднядзённыя страты РФ ва Украіне дасягнулі рэкорду з пачатку вайны

Брытанская выведка патлумачыла, пра што гэта сведчыць.

Страты расейскага акупацыйнага войска ў асабовым складзе за люты 2024 года дасягнулі рэкорду з пачатку поўнамаштабнай вайны. Кожны дзень колькасць акупантаў, якія выбываюць са строю, вагаецца ў межах 1 тыс. чалавек.

Такая колькасць сведчыць пра прыхільнасць краіны-агрэсаркі да вайны на знясіленне. Як піша obozrevatel.com, пра гэта ў сацсетцы Х паведамляе ваенная выведка Вялікай Брытаніі.

Паводле інфармацыі брытанскай выведкі, люты 2024 года стаў самым дзейсным у знішчэнні асабовага складу акупацыйнага войска РФ.

У выведнай установе падкрэслілі, што павелічэнне сярэднядзённай нормы стратаў Расеі адлюстроўвае прыхільнасць агрэсара да масавай і знясільвальнай вайны.

Вораг пачаў страчваць больш чалавечага рэсурсу, аднак атрымаў наўзамен вынік па ўсёй лініі фронту. Выведка Брытаніі канстатавала, што расейцы павялічылі ціск на пазіцыі ўкраінскіх войскаў па ўсім фронце.

Таксама ва ўстанове адзначылі, што на сёння страты Расеі забітымі і параненымі падчас поўнамаштабнай агрэсіі супраць Украіны перавышаюць 350 тыс. чалавек.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках