WSJ: Па ўсім свеце павялічылася колькасць забойстваў расейцаў
- 3.03.2024, 19:04
- 14,888
Апублікаваны спіс расейскіх бізнэсмэнаў, якія загадкава загінулі.
Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання расейцы пачалі гінуць па ўсім свеце пры незвычайных абставінах. Пра гэта паведаміла выданне The Wall Street Journal.
Журналісты адзначылі, што смерці расейцаў былі зафіксаваныя на трох кантынентах. Сярод іншага, меркавалася, што некаторыя грамадзяне нібыта маглі выношваць «палітычна падрыўныя ідэі», а іншыя, верагодна, былі задзейнічаныя ў «крымінальнай вайне». Таксама частка магла памерці натуральнай смерцю, аднак Вікіпедыя апублікавала спіс з 51 чалавека «Загадкавыя смерці расейскіх бізнэсмэнаў».
«Бізнэсмэнаў знайшлі павешанымі ў Лондане і патопленымі ў Пуэрта-Рыка. Бос кіроўнай партыі ўпаў з даху індыйскага гатэля, а 46-гадовы намеснік міністра навукі памёр ад невытлумачальнай хваробы падчас вяртання з Кубы», – гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя гэтага, гішпанская паліцыя да гэтага часу расследуе смерць былога намесніка старшыні кіравання кампаніі «Наватэк» Сяргея Пратасеня, ягонай жонкі і дачкі паблізу Барселоны ў 2022 годзе. У лютым стала вядома, што ў маскоўскім элітным жылым комплексе «Дом сябра Пуціна» памёр 35-гадовы сын Ігара Сечына, давераная асоба прэзідэнта РФ і выканальны дырэктар нафтавага гіганта «Раснафта». Выданне адзначыла, што на гэтых смерцях не назіраецца яўнага ўплыву Крамля.
Акрамя гэтага, праз два месяцы пасля пачатку няўдалага мяцяжу ПВК «Вагнер» разбіўся кіраўнік групы Яўген Прыгожын непадалёк ад рэзідэнцыі Пуціна. А ў лютым 2024 года ў калоніі памёр расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны у той момант, калі заключалася пагадненне пра ягонае вызваленне.
«Мафіёзнае забойства Кузьмінава ўпісваецца ў іншую схаваную плынь новай шпіёнскай вайны паміж Расеяй і Захадам. З моманту ўварвання Пуціна Украіна і яе заходнія хаўруснікі актывізавалі спробы спустошыць расейскую дзяржаву і войска з дапамогай плыні перабежчыкаў, якія, як спадзяюцца, могуць стаць ракой», – адзначылі журналісты.