23 студзеня 2025, Чацвер, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманні чыноўнікаў у Берасці: Пад раздачу патрапіў экс-мэр Рагачук і губернатар Шулейка

15
Затрыманні чыноўнікаў у Берасці: Пад раздачу патрапіў экс-мэр Рагачук і губернатар Шулейка
Юрий Шулейко и Александр Рогачук

Многія супрацоўнікі аблвыканкама ходзяць на допыты як на працу.

Як стала вядома «Нашай Ніве», ліпкі настрой страху і прадчування найгоршага распаўзаецца па будынках органаў дзяржкіравання ў Берасці. Нават губернатар Юры Шулейка страціў спакой і знайшоў сябе ў ролі амаль што падследнага.

Што там канкрэтна адбываецца, яснасці няма. Мы ведаем толькі абрысы гісторыі, якая пачалася ў лютым з затрымання Валянціна Зайчука, першага намесніка старшыні Берасцейскага аблвыканкама.

Як кажуць суразмоўцы выдання, Зайчука ўзялі на даволі сціплым хабары. Што цікава – кажуць, што грошы ён узяў расейскімі рублямі.

«Але памер не мае значэння. У нас затрымліваюць тады, калі органы ўжо назбіралі інфармацыю, што чыноўнік развязвае пытанні за грошы. І калі Лукашэнка падпіша згоду на арышт, то не мае значэння, на якім памеры чыноўнікаў возьмуць.

Маецца на ўвазе, што органам насамрэч вядома пра большую колькасць эпізодаў», – расказвае логіку суразмоўца «Нашай Нівы», які хадзіў аднымі калідорамі з актыўнымі фігурантамі цяперашняй гісторыі.

Пасля затрымання Зайчука праблемы пачаліся ў ягоных былых калегаў.

Суразмоўцы выдання гавораць, што многія супрацоўнікі аблвыканкама ходзяць на допыты як на працу. Некаторыя «знікаюць». Некаторыя – абвяшчаюцца пасля знікнення.

Так было, напрыклад, з былым кіраўніком Берасця Аляксандрам Рагачуком.

Паводле словаў двух інфармаваных суразмоўцаў, Рагачука выклікалі ў органы, дзе ён і знік мінімум на суткі – ацэнкі канкрэтнага часу, які экс-чыноўнік правёў у засценках, разыходзяцца.

Калі аналізаваць публікацыі ў тэлеграм-канале былога мэра, то яго затрымлівалі ці на суткі паміж 1 і 2 сакавіка, ці напрыканцы лютага. Аднак пасля кароткага затрымання Рагачуку нібыта не абвяшчалі абвінавачванняў.

У падобнай сітуацыі знаходзіцца і непасрэдны кіраўнік Валянціна Зайчука, старшыня Берасцейскага аблвыканкама Юры Шулейка. Суразмоўцы «Нашай Нівы» звяртаюць увагу, што губернатар Берасцейскай вобласці прайшоў праз камунікацыю з органамі «паводле схемы Рагачука», толькі крыху раней.

Шулейка застаецца не толькі на волі, але і на пасадзе. Прынамсі пакуль.

Імёны драбнейшых фігураў гэтай гісторыі пакуль невядомыя. Вядома, што сярод іх ёсць камерсанты.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках