25 студзеня 2025, Субота, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прысвоеную рэжымам Лукашэнкі сонечную электрастанцыю хочуць прадаць за $25 мільёнаў

17
Прысвоеную рэжымам Лукашэнкі сонечную электрастанцыю хочуць прадаць за $25 мільёнаў

Брытанскі інвестар патрабуе кампенсаваць яму суму на парадак большую.

Сонечную электрастанцыю, якая належала брытанцам, выставілі на аўкцыён. Стартавы кошт – Br79,5 млн (у пераліку – амаль $25 млн). Аб'ект прадаюць з прычыны запазычанасці былога ўласніка – прыватнай кампаніі «Салар Лэнд». У апісанні лота пазначана, што «працаздольнасць абсталявання не правяралася».

Гэтая электрастанцыя знаходзіцца ў Чэрыкаўскім раёне на Магілёўшчыне. У апісанні лота пазначаныя ўласна сонечныя панэлі, а таксама капітальны будынак і мноства ўсякага абсталявання, у тым ліку метэастанцыя і сістэма відэаназірання.

Патэнцыйных пакупнікоў папярэджваюць, што «працаздольнасць абсталявання не правяралася» і што «не пацверджанае ўзнаўленне якасці электраэнэргіі, якую вырабляе станцыя».

«Аб'ект адлучаны ад дзяржаўнай энэргетычнай сеткі 07.05.2020. Непасрэднага падлучэння станцыі да электрычных сетак энэргазабеспячальнай арганізацыі няма ў сувязі з прызнаннем несапраўднай рэгістрацыі збудаваных даўжніком аб'ектаў электрасеткавай інфраструктуры», – адзначаецца ў аб'яве.

Акрамя таго, арганізатары гандлю нагадваюць, што сонечныя панэлі нельга вывезці за мяжу. Гэта прадугледжана пастановай ураду, ухваленай у верасні летась.

Энэргааб'ектам валодала прыватная кампанія з брытанскім капіталам «Салар Лэнд». На момант запуску ў 2021 годзе гэта была самая магутная сонечная электрастанцыя ў Беларусі.

У студзені сёлета стала вядома, што эканамічны суд Магілёўскай вобласці нацыяналізаваў станцыю з прычыны запазычанасці кампаніі-ўласніцы на Br15, 8 млн. Гэтая пазыка ўзнікла, калі дзяржава знізіла тарыф, паводле якога набывала электраэнэргію, і запатрабавала вярнуць нібыта пераплачанае.

Летась стала вядома, што грамадзянін Вялікай Брытаніі Кіабод Тутанян Машад, які інвеставаў у «Салар Лэнд», патрабуе ад уладаў Беларусі кампенсаваць яму сотні мільёнаў даляраў. Ён падаў адпаведнае апавяшчэнне аб спрэчцы 26 ліпеня 2023 года.

Пазней «Салар Лэнд» закідалі іншымі судовымі пазовамі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках