Ва Украіне наладзілі вытворчасць аналагаў заходніх M113, MaxxPro і Humvee
1- 3.03.2024, 21:54
- 8,808
«Ліс», «Сякач» і «Характарнік» ужо паказалі эфектыўнасць на полі бою.
Украіна паспяхова прасунулася наперад у вытворчасці аналагаў заходняй ваеннай тэхнікі. Сярод іншага, наладжаны выраб бронемашынаў «Ліс», «Сякач» і «Характарнік», якія з'яўляюцца айчыннымі аналагамі заходніх M113, MaxxPro і Humvee.
Пра гэта ў эфіры нацыянальнага тэлемарафону паведаміў прадстаўнік Галоўнай управы выведкі МА Украіны Андрэй Юсаў. Ён адзначыў, што цяпер украінцы могуць аднаўляць пашкоджаную тэхніку на полі бою, не трацячы баявых магчымасцяў. Прадстаўнік ГУР назваў гэта «дзівоснай гісторыяй».
«Або вырабляючы ўласныя дэталі. Напрыклад, карпусы, іншыя асобныя агрэгаты. Або выкарыстоўваючы нават састарэлыя савецкія элементы ў савецкай тэхніцы. Гэта ўсё ідзе ў ход, гэта ўсё ўжо працуе, гэта ўсё ўжо выкарыстоўваецца ў баявых умовах», – растлумачыў Юсаў.
Паводле ягоных словаў, тэхніка айчыннай вытворчасці ўжо даказала сваю эфектыўнасць на полі бою. Яна ўдзельнічала, сярод іншага, у абароннай аперацыі ў Аўдзееўцы і наступным прыкрыцці адыходу ўкраінскіх падраздзяленняў.
Акрамя таго, «Сякач» і «Характарнік» выдатна паказалі сябе ў аперацыі ліквідацыі варожай дыверсійна-выведнай групы на ўсходзе.