1 верасня 2024, Нядзеля, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сілавікі ўзяліся за бізнэсоўца, які ўваходзіў у топ-200 самых уплывовых у Беларусі

8
Сілавікі ўзяліся за бізнэсоўца, які ўваходзіў у топ-200 самых уплывовых у Беларусі

Бізнэсоўца абвінавачваюць паводле некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Следчы камітэт распачаў працэс спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да буйнога полацкага бізнэсоўца Уладзіміра Захарава, паведамляе zerkalo.io са спасылкай на прэс-службу ведамства.

СК пачаў спецвытворчасць 12 красавіка. Бізнэсоўцу абвінавачваюць паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

• ч. 3 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва вяллікай суме);

• ч. 2 арт. 243-1 (Ухіленне ад выканання абавязкаў падатковага агента ў пералічэнні падаткаў у асабліва вялікай суме);

• ч. 1 арт. 243-3 (Ухіленне ад выплаты страхавых унёскаў);

• ст. 369-1 (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

Мужчыну прапануюць з'явіцца ва УСК Віцебскай вобласці.

Хто такі Уладзімір Захараў

Уладзіміру Захараву належала большая частка гандлёвых плошчаў у Полацку і Наваполацку. Гэта буйныя гандлёвыя цэнтры, гіпермаркет, рынак "Стралецкі". Раней Захараў валодаў тэлеканалам "Квант" і газетай "Інфарм-плюс", лікёра-гарэлачным заводам "Вінрэал".

Пра Захарава таксама вядома, што ён прафесійны гулец у покер, пераможца міжнародных турніраў.

У 2020 годзе Полацкі райвыканкам звярнуўся да Уладзіміра Захарава з просьбай знізіць арэндную плату ў сувязі з “эпідэміялагічнай сітуацыяй”, якая склалася, з-за каранавіруса. Тады прадпрымальнік адказаў уладам смела і даволі рэзка.

“Калі з гэтага вы хоць нешта зробіце, тады мы лёгка зможам зменшыць арандатарам іх абавязанні перад намі. У існых умовах вашага бяздзеяння гэта немагчыма. Не таму, што мы гэтага не хочам, а таму, што вы нічога не робіце”, - адзначаў у сваім адказе Уладзімір Захараў.

Бізнэсовец тады пацвердзіў журналістам, што сапраўды даслаў такі адказ Полацкаму райвыканкаму.

— За тое, што зараз адбываецца [сітуацыя з каранавірусам], мы перажываем не менш, чым улады. Мы не жадаем на гэтым зарабляць. Я так адказаў, бо ўжо накіпела. Разам з тым гэты адказ не з'яўляецца антыподным. Улады павінны зрабіць хаця б тое элементарнае, што напрошваецца само сабой. Гэта я і ўказаў у пяці пунктах у лісце. Калі мы [бізнэс і ўлада] не будзем зараз рабіць нешта разам, нічога не атрымаецца, - заяўляў бізнэсовец.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках