24 траўня 2026, Нядзеля, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сырскі і Умераў праверылі новую ўкраінскую зброю

1
Сырскі і Умераў праверылі новую ўкраінскую зброю

Фота.

Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі і міністр абароны Рустэм Умераў праверылі новую ўкраінскую зброю. Гаворка ідзе пра дроны розных тыпаў, рабатызаваныя комплексы і не толькі.

Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ ў Facebook.

Сырскі і Умераў азнаёміліся з новымі распрацоўкамі ўкраінскіх вытворцаў.

«Матываваныя тэхнічныя каманды пастаянна працуюць над паляпшэннем сваіх прадуктаў, якія ўжо выкарыстоўваюцца ў войсках і развіваюць стартапы на падставе пастаўленых намі задач для дасягнення тактычных і аператыўных мэт», – адзначыў Сырскі.

Размова ідзе не толькі пра дроны наземнага і паветранага базавання, але і пра рабатызаваныя комплексы, якія могуць выконваць задачы (раз)мінавання, дыстанцыйна кіраваных ударных платформ і іншыя распрацоўкі. Хутка яны могуць з'явіцца на фронце.

Галоўнакамандуючы адзначыў важнасць рабатызаваных сістэм, якія дапамагаюць захоўваць жыццё людзей на полі бою, між іншым, размова ідзе аб рабатызаваных сістэмах для эвакуацыі параненых.

«Асаблівай увагі заслугоўваюць баявыя рабатызаваныя платформы, якія неўзабаве будуць масава ўдзельнічаць у баявых дзеяннях», – дадаў галоўнакамандуючы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках