Беларусы і беларускі ўсё пазней заключаюць шлюбы
12- 12.05.2024, 21:01
- 6,780
У колькі жаніліся і выходзілі замуж 10 і 20 гадоў таму.
Беларусы і беларускі сталі пазней наважвацца на штамп у пашпарце. Гэта вынікае з звестак Белстата, якія апублікавалі да Дня сям'і.
Летась жанчыны ў сярэднім упершыню ішлі ў ЗАГС у 26,5 года, а мужчыны – у 28,8. У пачатку 2010-х гэты паказнік быў ніжэйшы. Так, паводле статыстыкі за 2011 год, тады ў сярэднім мужчыны ўзялі шлюб ва ўзросце 26,6 года, а жанчыны – у 24,5 года.
Такім чынам, крыху больш чым за дзесяць гадоў узрост маладых, якія ўзялі першы шлюб, вырас на два гады.
Яшчэ больш заўважны гэты разрыў у параўнанні з паказнікамі дваццацігадовай даўнасці. Тады сярэдні ўзрост нявесты, якая ўпершыню выходзіла замуж, быў 20 гадоў, жаніха – 23 гады. Атрымліваецца, што з таго часу гэты ўзрост для мужчынаў павялічыўся больш чым на пяць гадоў, а для жанчынаў – на шэсць з паловай.
Нагадаем, летась усяго ў Беларусі зарэгістравалі шлюб 56 тысячаў 44 пары.