УСУ спрабуюць адціснуць расейцаў у кірунку Глыбокага за 40 км ад Харкава
- 18.05.2024, 14:50
- 4,238
Украінскі Генштаб ацаніў сітуацыю на гэтым кірунку.
Украінскія войскі спрабуюць адціснуць расейцаў у кірунку населенага пункта Глыбокае ў Харкаўскай вобласці.
Яно знаходзіць прыкладна за 40 кіламетраў ад Харкава і за 10 кіламетраў ад мяжы з РФ.
Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.
Як адзначаецца, на Харкаўскім кірунку вораг не спыняе спробы прарваць абарону ўкраінскіх войскаў. З пачатку дня акупанты двойчы атакавалі пазіцыі УСУ па кірунках населеных пунктаў Ліпцы і Ваўчанску, поспеху не мелі.
«Нашы абаронцы спрабуюць адціснуць ворага ў кірунку населенага пункта Глыбокае», - гаворыцца ў паведамленні.
Учора на Харкаўскім кірунку супраціўнік страціў да 200 чалавек і 42 адзінкі вайсковай тэхнікі. З пачатку гэтага дня страты Расеі складаюць 19 чалавек жывой сілы і 10 адзінак вайсковай тэхнікі.