Украінскія памежнікі ў Ваўчанску далі бой варожай ДРГ
1- 18.05.2024, 17:12
- 4,270

Расейцы прыкідваліся байцамі сумежнага падраздзялення.
У Ваўчанску ў Харкаўскай вобласці, за які вядуцца баі, украінскія памежнікі далі бой варожай выведна-дыверсійнай групе. Акупанты прыкідваліся байцамі сумежнага падраздзялення УСУ.
Як паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны, хоць расейцы прыкідваліся байцамі сумежнага падраздзялення, іх выкрылі і спынілі, пасля чаго вораг пачаў браць памежнікаў у акружэнне. Аднак украінскія байцы здолелі выйсці і перамясціцца на запасную пазіцыю.
«У баі памежнікі “Фрозэн” і “Вадзіла” атрымалі акубаратраўмы, “Вадзілу” таксама пасекла аскепкамі. Абаронцам прапанавалі першую дапамогу, і яны пастанавілі застацца на пазіцыі. Пасля абодвух эвакуявалі ў медыцынскую ўстанову, дзе яны заканчваюць лячэнне і рыхтуюцца зноў да бою», – адзначылі ў Дзяржаўнай памежнай службе.