1 верасня 2024, Нядзеля, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы ўводзяць новыя дапамогі на дзяцей: хто, калі і колькі зможа атрымаць

У Польшчы ўводзяць новыя дапамогі на дзяцей: хто, калі і колькі зможа атрымаць
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Беларусам на вока.

Сойм Польшчы ўхваліў праграму мераў падтрымкі сем'яў з дзецьмі Aktywny rodzic («Актыўны бацька»). MOST расказаў, хто будзе мець права на дапамогі і якой сумы.

Праграма Aktywny rodzic накіраваная на падтрымку сем'яў з дзецьмі ад 12 да 35 месяцаў. Яна складаецца з трох падпраграм. На адно дзіця можна будзе атрымліваць выплаты толькі па адной з іх. Чакаецца, што дапамога будзе даступная ўжо з 1 кастрычніка 2024 года.

Першая падпраграма, Aktywni rodzice w pracy ("Актыўныя бацькі на працы"), тычыцца тых, хто выйшаў на працу, пакуль дзіцяці не споўнілася 36 месяцаў. Для поўных сем'яў патрабаванне выйсці на працу распаўсюджваецца на абодвух бацькоў. У гэтым выпадку сям'я будзе атрымліваць штомесяц 1500 злотых, а на дзяцей з інваліднасцю - 1900 злотых, пакуль дзіцяці не споўніцца тры гады. Выкарыстоўваць сродкі можна будзе на сваё меркаванне, у тым ліку на аплату няні.

Калі бацькі, якія атрымліваюць такую дапамогу, надумаюць укласці з няняй дамову ў форме umowа uaktywniającа (да гэтага тыпу дамоў залічваюць перш за ўсё распаўсюджаныя дамовы даручэння — umowа zlecenie), то дзяржава дадаткова кампенсуе частку сацыяльных унёскаў, але не больш за палову мінімальнага заробку. Укласці дамову можна будзе і са сваяком, напрыклад бабуляй, у тым ліку пенсіянеркай. Таму прыжылася іншая назва праграмы — Babciowe, то бок бабуліна дапамога.

Праграма не ўлічвае парога даходу. Пры кожным заробку бацькоў ім будзе выплачвацца дапамога.

Другая падпраграма — Аktywnie w żłobku («Актыўнасць у яслях») — тычыць сем'яў, якія адправілі дзіця ва ўзросце ад 12 да 35 месяцаў у яслі, дзіцячы клуб або дзённаму апекуну (dzienny opiekun). Цяпер на кампенсацыю гэтых выдаткаў сем'і могуць атрымаць да 400 злотых на месяц. А згодна з новай праграмай - да 1500 злотых (на дзяцей з інваліднасцю - да 1900 злотых), але не больш, чым каштуюць яслі ці іншыя падобныя ўстановы. Сродкі будуць пераводзіцца адразу на рахунак установы або дзённага апекуна.

Трэцяя падпраграма - Аktywnie w domu ("Актыўнасць дома") - тычыцца бацькоў, якія не падпадаюць пад дзеянне першых двух праграм. Гэта тыя, хто не выйшаў на працу і не аддаў дзіця ў яслі. Яны змогуць атрымліваць дапамогу на дзіця ва ўзросце ад 12 да 35 месяцаў сумай 500 злотых штомесяц. Гэтая дапамога будзе даступная на тых жа ўмовах, што і цяперашняя дапамога Kapitał opiekuńczy, яе можна будзе атрымліваць у тым ліку і на першае дзіця.

Пакуль вядомы толькі агульныя прынцыпы праграмы. Яе падрабязнасці будуць вядомы пасля таго, як канчатковы варыянт падпіша прэзідэнт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках