1 верасня 2024, Нядзеля, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія гелікаптэры Мі-8МТ атакавалі акупантаў некіраванымі ракетамі

Украінскія гелікаптэры Мі-8МТ атакавалі акупантаў некіраванымі ракетамі

Відэафакт.

У сеціве апублікаваны відэазапіс, на якім зняты фрагменты баявой працы ўкраінскіх пілотаў у Данецкай вобласці.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, на відэазапісе бачна, што, заходзячы на пазіцыю для атакі, пілоты пралятаюць над крэйдавымі скаламі паблізу Белакузьмінаўкі.

«Украінскія Мі-8МТ нясуцца ўздоўж нашага «Гранд-Каньёна» - крэйдавых скал Белакузьмінаўкі, што побач з Канстанцінаўкай Данецкай вобласці. Калісьці ўкраінскім казакам гэтыя скалы служылі як назіральная вежа, а неўзабаве ў гэтым Краматорскім ландшафтным парку здымуць яшчэ не адзін мастацкі фільм», - адзначае ў каментары аўтар публікацыі.

Скалападобнае агаленне верхняй крэйды, або Крэйдавыя Белакузьмінаўскія скалы, Белакузьмінаўскія слупы - геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння, крэйдавыя скалы размешчаны за 500 м ад цэнтра вёскі Белакузьмінаўка Канстанцінаўскага раёна, Данецкая вобласць, за 15 км на ўсход ад Краматорска. Запаведная плошча складае 0, 35 гектара, пад аховай з 1972 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках