1 верасня 2024, Нядзеля, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі арыштаваны бунтаўнік генерал Папоў

18
У Расеі арыштаваны бунтаўнік генерал Папоў
ІВАН ПАПОЎ

Яго абвінавацілі ў махлярстве.

У Расеі былы камандуючы 58-арміяй генерал-маёр Іван Папоў арыштаваны паводле справы аб махлярстве. Магчыма, справа звязаная з яго выступам супраць экс-кіраўніка Мінабароны Сяргея Шайгу.

Сілавікі заявілі, што Папоў прадаў блізу дзвюх тысяч тон металавырабаў, якія прызначаліся для будаўніцтва ўмацаванняў за Запарожскім кірунку (Папоў кіраваў там абаронай).

Папова адхілілі ад камандавання 58-й агульнавайсковай арміяй Паўднёвай вайсковай акругі УС Расеі ў ліпені 2023 года. Вайсковец растлумачыў, што быў адхілены «за праўду» — з яго слоў, яму трэба было «альбо змаладушнічаць і сказаць старэйшаму начальству тое, што яны хацелі пачуць, або назваць усё сваімі імёнамі і расказаць аб праблемах».

Тады Папоў заявіў, што «Шайгу – здраднік».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках