1 верасня 2024, Нядзеля, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бабулі спяць на далярах, а булачку шкадуюць сабе купіць»

17
«Бабулі спяць на далярах, а булачку шкадуюць сабе купіць»
Фота: pixabay.com

У сацсетках беларусы ўсчалі спрэчку пра кошт кветак у падземным пераходзе.

У Беларусі пачынаецца сезон півонь. Гэтыя кветкі можна купіць не толькі ў крамах і на рынках, але таксама з рук. Беларуска расказала ў TikTok, як надумала купіць такія кветкі ў падземным пераходзе ля Камароўскага рынку, але праз кошты не стала гэтага рабіць, піша zerkalo.io.

Спадарыня расказала ў TikTok, што днямі адправілася на сталічны Камароўскі рынак. Па дарозе яна звярнула ўвагу, што ў падземным пераходзе пенсіянеркі прадавалі півоні. Блогерка надумала купіць кветкі, каб «дапамагчы бабулям». Але калі яна спытала кошт півонь, то была здзіўленая.

- Адгадайце, колькі каштуе букет. 35 рублёў (блізу 11 даляраў курсам Нацбанка на 28 траўня. - Заўв. рэд.). Я, вядома, не ведаю, наколькі энергазатратна [вырошчваць] півоні, якія растуць на пляцы. Але 7 рублёў адзін піёнчык... - расказала беларуска.

Цік-токерка надумала не купляць кветкі. У канцы роліка яна папрасіла гледачоў падзяліцца меркаваннем аб тым, ці лічаць яны такую цану на півоні завышанай.

@me_alexiasheba

♬ оригинальный звук - Alexia Sheba

У каментарах некаторыя карыстальнікі адзначалі, што саджанцы півонь бываюць вельмі дарагімі, называлі суму нават 120 даляраў (каля 380 рублёў) за адзін корань. Праўда, большасць каментатараў мяркуе, што ў пераходах прадаюць звычайныя півоні, а не эксклюзіўныя гатункавыя. Да таго ж півоні непатрабавальныя, у шмат каго яны растуць шмат гадоў на адным месцы, "іх нават палоць і паліваць не трэба". Частка гледачоў выказвалася, што кошты кветак узляцелі праз выпускныя і школьныя лінейкі, яны паведамлялі кошты букетаў ў розных гарадах. Былі і тыя, хто прапаноўваў цік-токерцы прыехаць да іх у госці — яны нарэжуць і падораць ёй півоні бясплатна. Вось некаторыя каментары:

• «А што іх вырошчваць? Не ананас, растуць самі без чыёй-небудзь дапамогі. Тым больш бабулі відавочна прадаюць не супергатункавыя, а звычайныя ружовыя (іншыя колеры крыху пазней расцвітаюць)».

• «Распіярылі гэтыя півоні. Яшчэ гадоў 7 таму нікому яны не патрэбны былі. На лецішчы заўсёды імі любуюся, яны не вельмі энергазатратныя».

• «Бабулі спяць на далярах, а булачку шкадуюць сабе купіць. Хто стаіць і гандлюе на рынку, ні ў чым не мае патрэбы, за рэдкім выключэннем. Я не супраць гэтага, але шкадаваць не трэба іх і браць непатрэбнае».

• «Півоні півоням розніца. Ёсць гатункі, дзе адзін карэньчык каштуе 70-90 рублёў. Такія півоні ў зрэзцы не могуць каштаваць 3 рублі. Але, вядома, гэта не простыя півоні з лецішча».

• «Упэўнена, што калі ад'ехаць ад Менска ў любую першую вёску, у першы дом пастукаць і папрасіць букецік, то вам увесь агарод зрэжуць, калі скажаце, што плачу 35 рублёў».

• «У Пінску півоні ад паўтара рубля да двух. А за 7 рублёў можна набыць ружы. Дзяўчына, вы маеце рацыю, для півоні гэта задорага. 26 траўня купляла на рынку па паўтара рубля за адну кветку. Магчыма, кошт залежыць ад таго, у які дзень ідзе продаж, перад лінейкай у школе кошты, вядома, уверх».

• «Прыязджайце ў Мазыр. Букет з пяці шыкоўных півонь — 5 рублёў».

• «У пятніцу, 24 траўня, купіла бардовыя півоні ў бабулі за штучку 3 рублі. Раніцай у першакласнікаў лінейка з выпускнікамі, унук захацеў для сваёй настаўніцы».

• «Маленькі букецік ландышаў 10 рублёў! Сёння хацела набыць, але не за 10 рублёў. Пачала сыходзіць, крыкнула [прадавец], што аддасць за 5. Але калі я дастала 10 рублёў, кажа: «10 давай». Ачмурэлі дарэшты!»

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках