1 верасня 2024, Нядзеля, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі выліўся скандал праз “мясныя" штурмаў на матацыклах

10
У Расеі выліўся скандал праз “мясныя" штурмаў на матацыклах

Z-ваенкар узрушаны кадрамі разгрому расейцаў.

У Расеі выліўся скандал пасля публікацыі відэа, на якім акупанты штурмуюць украінскія пазіцыі на матацыклах, піша dialog.ua.

Расейскі Z-ваенкар Філатаў размясціў відэа ў сваім Telegram-канале і абурыўся абыякавым стаўленнем расейскага камандавання да жаўнераў, якіх адпраўляюць у мясныя штурмы на матацыклах на дакладную гібель. На апублікаваных кадрах расейцы трапляюць пад шчыльны агонь УСУ, падаюць з матацыклаў і гінуць.

Ужо і прапагандысты прызнаюць, што на жыцці расейцаў усім пляваць, паколькі іх гоняць на забой без усялякага жалю.

"Гэта жахлівыя кадры!" - прызнаецца Z-ваенкар, каментуючы відэа. Паводле слоў Філатава, тое, што адбываецца, з'яўляецца злачынным у дачыненні да расейскіх жаўнераў, якія масава гінуць у мясных штурмах.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках