1 верасня 2024, Нядзеля, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя падрабязнасці нападу на польскага жаўнера на мяжы з Беларуссю

40
Сталі вядомыя падрабязнасці нападу на польскага жаўнера на мяжы з Беларуссю

Інцыдэнт патрапіў на відэа.

Сталі вядомыя падрабязнасці нападзення на польскага жаўнера на мяжы з Беларуссю. На вайскоўца напаў мігрант з нажом. Раненне сур'ёзнае, але яго жыццю ўжо нішто не пагражае.

Як паведамляе strazgraniczna.pl, пакуль параненаму надавала першую дапамогу памежніца, мігранты працягвалі паводзіць сябе агрэсіўна - кідалі праз загароду ў іх галіны дрэў і палкі. Неўзабаве з'явілася дапамога, і вайскоўцы прыкрылі параненага шчытамі і аўтамабілямі, а пасля яго эвакуявалі.

Здарэнне адбылося ўранку, 28 траўня, у раёне Дубіч Царкоўных. З боку Беларусі была група з 50 мігрантаў - яны кідалі ў польскія патрулі камяні і галіны дрэў.

У раёне Белавежы ў памежніка патрапіла разбітая бутэлька. Ён атрымаў траўмы твару і быў шпіталізаваны.

У іншым выпадку для нападу на вайскоўца была выкарыстаная «дзіда» - нож, прымацаваны да палкі. Мігрант параніў яго ў плячо. Афіцэр забраў гэтую «дзіду». У лякарні яму надалі медыцынскую дапамогу.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках