1 верасня 2024, Нядзеля, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Умераў: Расейцы хочуць адкрыць новы фронт на поўначы

5
Умераў: Расейцы хочуць адкрыць новы фронт на поўначы
РУСТЭМ УМЕРАЎ

Масква рыхтуецца да новага наступу.

Расейцы хочуць адкрыць новы фронт на поўначы, каб пачаць выкарыстоўваць увесь асабісты склад і агнявую моц супраць Украіны для знішчэння яе нацыі. Пра гэта заявіў міністр абароны Украіны Рустэм Умераў у інтэрв'ю Reuters.

Хоць УСУ здолелі стабілізаваць фронт на паўночным усходзе Харкаўскай вобласці, чыноўнік мяркуе, што Масква рыхтуецца да новага наступу.

«Іхняя мэта – адкрыць новы фронт на поўначы, каб пачаць выкарыстоўваць усю сваю жывую сілу, агнявую моц супраць нас, яны прадаўжаюць са сваёй мэтай знішчыць [украінскую] нацыю», – заявіў чыноўнік.

Ён адзначыў, што Украіна вытрымлівае гэта, аднак ёй неабходна больш зброі: «Нам трэба было б і больш агнявой моцы, нам патрэбныя ракеты вялікай далёкасці, каб не дазволіць ім [расейцам] трапіць у нашу дзяржаву».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках