«Цынізм зашкальвае»
12- 30.05.2024, 12:40
- 12,960

Лукашэнка патрабуе больш зарабляць на крыві.
На сустрэчы з працаўнікамі завода «Легмаш» у Воршы Лукашэнка прамым тэкстам запатрабаваў ад кіраўніцтва прадпрыемства і шараговых супрацоўнікаў павялічыць вытворчасць вайсковай прадукцыі, піша чытач сайта Charter97.org
- Лукашэнка выказаў надзею на рост попыту на зброю.
Пасля пачатку вайны ва Украіне лукашысты наладзілі на «Легмашы» вытворчасць набояў, якія ў асноўным ідуць на дапамогу расейскаму войску.
Цынізм беларускага дыктатара зашкальвае. Ён не хавае свайго жадання зарабляцца на горы і жыцці нявінных украінцаў.