ГУР пацвердзіў паразу чатырох караблёў РФ у Крыме за суткі
2- 30.05.2024, 21:22
- 7,760

СМІ паведамлялі пра сем.
У выніку нападу ў ноч на 30 траўня ўкраінскіх марскіх дронаў па флоце Расеі ў акупаваным ёю Крыме падбітыя чатыры плаўсродкі захопнікаў. Пра гэта паведаміла Галоўная ўправа разведкі Міністэрства абароны Украіны.
Днём 30 траўня ГУР пацвердзіла траплянне марскіх беспілотнікаў MAGURA V5 па двух хуткасных транспартна-дэсантных катарах расейцаў КС-701 «Тунец».
Паводле ўдакладненых звестак украінскай ваеннай выведкі, падраздзяленне ГУР МАУ Group 13 знішчыла ў Крыме яшчэ два караблі такога самага тыпу.
«Указаныя плаўсродкі акупанты выкарыстоўвалі для лагістыкі і патрулявання акваторыі паблізу часова акупаванага паўвострава», – гаворыцца ў паведамленні.
Паводле словаў прадстаўніка ГУР Андрэя Юсава, два з падбітых расейскіх катараў «Тунец» не могуць быць адноўленыя.
Днём 30 траўня расейскі Telegram-канал Astra паведаміў, што атака сілаў абароны Украіны на расейскі флот у Крыме прывяла да значных стратаў. Журналісты заявілі пра траплянне ў чатыры катары, а таксама два паромы і лоцманскі карабель акупантаў.