Bloomberg: ЕЗ гатовы нанесці ўдар па суднаходным гіганце Крамля
5- 12.06.2024, 8:36
- 17,988
І 13 караблях РФ.
ЕЗ прапануе ўвесці санкцыі супраць расейскага нафтатранспартнага гіганта ПАТ "Савкамфлот". Такім чынам Еўразвяз хоча абмежаваць магчымасці Крамля папаўняць свой бюджэт для фінансавання вайны супраць Украіны.
Кампанія "Саквмфлот" з'яўляецца адной з найбуйнейшых суднаходных кампаній у РФ, якая займаецца транспартаваннем нафтапрадуктаў, інфармуе агенцтва Bloomberg.
Вядома, што гэтая кампанія займаецца паслугамі для здабычы нафты на шэльфе, а таксама транспартаванні ЗПГ марскім шляхам.
Краіны G7 ужо ўвялі для нафты з РФ коштавую столь, аднак Крамлю ўдалося прыстасавацца да гэтага. Санкцыі РФ абыходзіць дзякуючы свайму "ценявому флоту", які актыўна перавозіць нафту ў краіны Азіі.
Яшчэ ў пачатку 2024 года ЗША ўвялі санкцыі супраць “Савкамфлоту” і 14 танкераў, якія ўдзельнічалі ў транспартаванні нафтапрадуктаў з РФ.
Экспэрты таксама нагадваюць, што ўсе сябры ЕЗ павінныя аднагалосна падтрымаць новы пакет санкцый. Яшчэ ў ЕЗ хочуць увесці санкцыі супраць 13 караблёў, якія замешаныя ў справе аб транспартаванні ў РФ тавараў, прызначаных для абаронна-прамысловага комплексу Крамля.