11 лютага 2025, aўторак, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Лукашэнка наблізіў сябе да лавы падсудных у Гаазе

2
ISW: Лукашэнка наблізіў сябе да лавы падсудных у Гаазе

Кейс злачынстваў дыктатара папоўніўся новымі фактамі.

Беларускія чыноўнікі, уключаючы ўзурпатара Аляксандра Лукашэнку, працягваюць прызнаваць дачыненне да незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь і іх "перавыхавання" паводле беларускіх праграм.

Пра гэта паведамляецца ў справаздачы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Аналітыкі адзначаюць, што 10 чэрвеня старшыня расейска-беларускай грамадзянскай ініцыятывы "Саюз" Сяргей Лушч сустрэўся ў Менску з групай з 32 украінскіх дзяцей з акупаванага Мелітопаля.

На сустрэчы ён заявіў, што арганізацыя "Саюз" супрацоўнічала з акупацыйнай адміністрацыяй Запарожскай вобласці для арганізацыі паездкі і падкрэсліла "патрыятычнае выхаванне" дзяцей падчас іх візіту ў Беларусь. Як паведамляецца, такое "патрыятычнае выхаванне" ўключае ў сябе навучанне дзяцей вайсковай гісторыі Расеі і Беларусі ў рамках крамлёўскай трактоўкі Другой сусветнай вайны.

Нягледзячы на гэтую інфармацыю, аналітыкі ISW ужо даўно прыйшлі да высновы, што Лукашэнка мае дачыненне да расейскіх злачынстваў.

"ISW ужо даўно мяркуе, што беларускія чыноўнікі, уключаючы Аляксандра Лукашэнку, непасрэдна ўцягнутыя ў расейскую кампанію дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей", - рэзюмавалі экспэрты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках