У Гародні мужчына саскочыў з балкона на загад знаёмага
1- 12.06.2024, 9:45
- 6,622

Што было далей?
11 чэрвеня ў Гародні адбыўся дзіўны інцыдэнт. Позна вечарам мужчына саскочыў з балкона шматпавярховага дома па вуліцы Урублеўскага.
Як распавялі ў міліцыі, а 22:49 паступіла паведамленне, што ў адным з дваром мужчына крычаў "Скачы!" свайму знаёмаму, які стаяў на балконе другога паверха.
Высветлілася, што мужчына паслухаўся і саскочыў. На шчасце, абышлося без сур'ёзных траўм. Паводле факту здарэння распачатая праверка.