«Нават не думай пра гэта, Уладзімір»
5- 12.06.2024, 9:53
- 14,444
Майк Пэнс папярэдзіў Пуціна.
Экс-віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пэнс заклікаў Пуціна не гуляць з агнём і не ісці на правакацыі ля берагоў Кубы, куды той адправіў чатыры свае вайсковыя караблі.
Аб гэтым ён напісаў сёння, 12 чэрвеня, на сваёй старонцы ў сацсетцы.
Пэнс папярэдзіў, што Вашынгтон не дрэмле і вывеў з Фларыды сваю флатылію. Гаворка ідзе пра тры эсмінцы: два амерыканскія і адзін канадскі («Тракстан», «Дональд Кук» і «Віль не Квебек»).
Таксама ў небе будуць кружыць два самалёты: супрацьлодкавы Poseidon P-8 ВМС ЗША і патрульны СР-140 Aurora ВПС Канады.
Яшчэ на мінулым тыдні Куба заявіла, што ў порце Гаваны з 12 да 17 чэрвеня будуць знаходзіцца чатыры вайсковыя караблі РФ, якія могуць несці на сабе ядзерную зброю.
Гаворка ідзе аб фрэгаце «Адмірал Гаршкоў», падлодцы «Казань», танкеры «Акадэмік Пашын» і буксіры «Мікалай Чыкер».
Караблі павінны прыняць удзел у вайсковых вучэннях, якія апошні раз праводзіліся яшчэ ў 2019 годзе. У Белым доме заявілі, што ў іх няма звестак аб тым, ці ёсць на гэтых караблях ядзерная зброя. Аднак не выключана, што на падлодцы ёсць ядзерная ўстаноўка. Куба знаходзіцца за 150 км ад Фларыды.