Параўналі кошт сезонных ягад і садавіны ў Беларусі, Польшчы і Літве
3- 12.06.2024, 10:32
- 12,718

Лічбы вельмі здзівілі.
Цэны сезонных ягад і садавіны ў Беларусі, Польшчы і Літве былі вельмі нечаканымі. Спойлер: беларускім пакупнікам давядзецца раскашэліцца.
Колькі сёння каштуюць сезонныя ягады і садавіна, сайт bgmedia.site глядзеў на беларускіх сайтах "Е-дастаўка" і "Алмі", у польскай краме Biedronka, а таксама літоўскіх Iki і Lidl. Для аб'ектыўнасці журналісты спецыяльна выбіралі самыя танныя цэннікі, параўноўваючы іх ва ўсіх вышэйпералічаных крамах. Яшчэ адна рэмарка: цэны на сайтах дастаўкі і офлайн-крамах могуць крыху адрознівацца.

Пачнём з каралевы ягад чэрвеня - трускалак. На сайце «Е-дастаўка» кілаграм духмяных ягад каштуе $9,79 (31,96 BYN). Не так і танна. Колькі каштуюць клубніцы ў ЕЗ? У польскай Biedronka - $3,21 (12,99 злотых), а ў літоўскім Lidl - $5,33 (4,96 еўра). Высветлілася, што на беларускім сайце дастаўкі клубніцы каштуюць даражэй, чым у еўрапейскіх прадуктовых сетках. У параўнанні з Польшчай - больш, чым утрая, з Літвой - амаль удвая.
Буякі па-ранейшаму не здаюць сваіх пазіцый і працягваюць каштаваць у Беларусі, як крыло боінга. На сайце «Алмі» кілаграм гэтай ягады каштуе $19,58 ці 63,92 BYN. Прывезеная з Перу. У сетцы Biedronka іх кошт у два з паловай разы ніжэйшы: кілаграм буякоў каштуе $7,83 або 31,67 злотыя. Танней будзе купіць кіло буякоў і ў Літве - $15,00 за кіло (13,98 еўраў).

Такая ж гісторыя і з малінамі. У Беларусі яны каштуюць гэтак жа, як і буякі: $19,58 ці 63,92 BYN. У той час, як у суседняй Польшчы іх кошт за кілаграм складае $9,87 (39,99 злотых). У Літве крыху даражэй - $12,80 за кіло (11,92 еўра).
Што наконт абрыкосаў? Тут коштавая розніца не такая шырокая. Кілаграм аранжавай садавіны на сайце "Е-дастаўка" каштуе $3,37 (10,99 BYN), а ў Польшчы - $2,47 або 9,99 злотых, што танней на 36%. У параўнанні з Літвой, дзе кошт за адзін кг складае $3,10 (2,89 еўра), у Беларусі даражэй за ўсё на 8,7%.

А вось чарэшня ў Польшчы даражэйшая, чым у Беларусі. У сетцы Biedronka кілаграм саспелых ягад каштуе $6,18 або 24,99 злотых, а ў Беларусі - $5,82 (18,99 BYN), што танней на 6,1%. У Літве можна знайсці чарэшні танней, чым у Беларусі на 13%.
Для зручнасці склалі параўнальную табліцу коштаў у беларускіх, польскіх і літоўскіх крамах. Кошты актуальныя на 11 чэрвеня 2024 года.
