СМІ: У Крыме ўспыхнулі маштабныя пажары пасля нападу Storm Shadow
2- 12.06.2024, 10:45
- 9,166

Новыя падрабязнасці ранішніх выбухаў.
Уначы ў часова акупаваным Крыме абвясцілі ракетную небяспеку. Пра гэта 12 чэрвеня паведамілі ў расейскім Telegram-канале "ЧП/Крым".
Аўтары кантэнту адзначылі, што небяспека звязана з магчымымі пускамі ў бок Крыма ракет Storm Shadow.
У суполцы "Крымскі вецер" адзначылі, што а 02:47 прагучалі першыя выбухі ў Севастопалі, а ў 02:50 - у Еўпаторыі, Саках і Яны Капу.
“У астатніх раёнах паўвыспы проста чулі ўсё гэта. Атака па ўсім Крыме скончылася за 8-10 хвілін”, - гаворыцца ў публікацыі.
А 4:00 прагрымелі адзін-два выбухі ў Армянску.
Журналісты са спасылкай на крыніцу перадалі, што ў раёне Севастопаля "нешта адбылося" з варожым ЗРК С-400. Пасля яны ўдакладнілі, што інфармацыя аб магчымай паразе або пашкоджанні комплексу патрабуе пацвярджэння.
Мясцовыя заўважылі моцнае задымленне на гары ў раёне вёскі Верхнясадовае пад Севастопалем. У сетцы выказалі здагадку, што туды "прыляцела ноччу" ці адбыўся звычайны лясны пажар.
Таксама ў сяле Асіпенкі паскардзіліся на хімічны пах, быццам пластык гарыць, з-за якога "дыхаць няма чым". Пах дыму адчулі і ў пасёлку Кача.


