У Янаўскім раёне з сям'і канфіскавалі адразу чацвярых дзяцей
8- 12.06.2024, 10:57
- 6,818

У чым справа?
З ініцыятывы пракуратуры Янаўскага раёна ў шматдзетнай сям'і забралі чацвярых малалетніх дзяцей з-за таго, што бацькі распускалі ўсе грошы ў онлайн-казіно.
Паводле інфармацыі пракуратуры, з 2023 года муж і жонка зрабілі больш за 12 тысяч гульнявых аперацый з рознымі сумамі ставак ад 40 капеек да 200 рублёў. Акрамя таго, для гэтых жа мэт яны ўзялі пяць крэдытаў у розных банках на больш як 30 тысяч рублёў.
У выніку чацвёра дзяцей (2016, 2020, 2022 і 2023 года нараджэння) працяглы час пражывалі ва ўмовах беднасці, іх асноўныя жыццёвыя патрэбнасці не задавальняліся.
На патрабаванні пракурора Янаўскага раёна, дзеці змешчаныя ў сацыяльны прытулак. Акрамя таго, суд паводле заявы пракурора абмежаваў сямейную пару ў наведванні гульнявых устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях на тры гады.