21 красавiка 2025, панядзелак, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія памежнікі перацялі рух у пункце пропуску «Тэрэспаль»

Польскія памежнікі перацялі рух у пункце пропуску «Тэрэспаль»

Праз беларуса.

Беларуса Дзмітрыя Смактуновіча 11 чэрвеня выправадзілі з Польшчы за парушэнне правілаў знаходжання ў Еўразвязе: яго ДНЖ у Літве анулявалі.

Цяпер мужчына знаходзіцца ў нейтральнай зоне і баіцца апынуцца ў Беларусі з-за сваёй грамадзянскай пазіцыі. З беларускага боку мяжы яго ўжо чакаюць сілавікі, а польскія памежнікі перацялі ўезд, каб ён не мог патрапіць назад у Польшчу.

Як стала вядома выданню MOST, нагодай для затрымання магло стаць тое, што мужчына перавозіў мігрантаў, якія нелегальна ўязджаюць у Польшчу з беларускага боку. Яго жонка кажа, што затрыманне было ў красавіку 2023 года, тады ён супрацоўнічаў са следствам, дзякуючы яго дзеянням удалося выйсці на іншых удзельнікаў канала перавозкі.

Судзімасць пагашаная. А зараз прычынай дэпартацыі стала менавіта ануляванне ДНЖ у Літве.

Між тым польскі бок перацяў мост, каб мужчына не спрабаваў прарвацца ў Польшчу. Так ён апынуўся замкнёным у нейтральнай паласе.

Памежны камітэт Беларусі пацвердзіў, што польскі бок перацяў рух транспартных сродкаў у абодвух кірунках з-за інцыдэнту з беларусам.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках