Пуцін скасаваў пасаду свайго прадстаўніка ва Украіне
1- 12.06.2024, 11:27
- 4,566

Апошнім быў Суркоў.
Кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб структуры адміністрацыі прэзідэнта РФ. Са штата адміністрацыі выключана пасада спецыяльнага прадстаўніка ва Украіне.
"Словы "спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта Расейскай Федэрацыі ў развіцці гандлёва-эканамічных дачыненняў з Украінай" выключыць", — гаворыцца ў тэксце ўказа.
Гэтую пасаду ў розны час займалі Віктар Чарнамырдзін, Міхаіл Зурабаў, Дзмітрый Ліванаў і Уладзіслаў Суркоў.