«Гэтыя людзі – гонар і сумленне беларускага народа»
6- 12.06.2024, 11:45
- 3,460

Беларус заклікаў не забываць пра рэйкавых партызан.
У снежні 2020-га Дзяніса Дзікуна прысудзілі да 23 гадоў узмоцненай калоніі. 34-гадовага мужа ягонай сястры Дзмітрыя Равіча да 22 гадоў, 52-гадовага цесця Дзяніса Алега Малчанава да 21 года. Іх абвінавацілі ў тым, што 28 лютага яны спалілі рэлейную шафу на станцыі Жэрдзь і затрымалі прасоўванне расейскіх войскаў ва Украіну.
«Дзяніс трымаў невялікую краму. Дома засталася жонка і дзве маленькія дачкі. Пры затрыманні яго моцна збілі, у зняволенні часта змяшчаюць у штрафны ізалятар. У сакавіку 24-га дадалі два гады. Нібыта за непадпарадкаванне адміністрацыі. 18 чэрвеня ў Магілёве будуць разглядаць ягоную апеляцыю.
Светлагорскія партызаны - гонар і сумленне беларускага народа. Яны не змаглі бяздзейнічаць, калі рашысты напалі на брацкую Украіну. Іх подзвіг будзе жыць вечна», - заклікае не забываць беларускіх герояў чытач сайта Charter97.org. Charter97.org.