18 красавiка 2025, Пятніца, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першым ударам заходнімі ракетамі па тэрыторыі РФ УСУ знішчылі камандны пункт войска, якое наступала на Харкаў

9
Першым ударам заходнімі ракетамі па тэрыторыі РФ УСУ знішчылі камандны пункт войска, якое наступала на Харкаў

Ён знаходзіўся ў Белгародскай вобласці.

У Белгарадскай вобласці ў выніку ўдару Узброеных сіл Украіны была разбураная база адпачынку «Нежэгаль», якую расейскае войска выкарыстоўвала як камандны пункт. Загінулі сама меней трое вайскоўцаў, піша Astra са спасылкай на крыніцы ў экстраных службах.

З іх слоў, база ў шэбекінскім мікрараёне Цітоўка, якая належыць Белгарадскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту, даўно выкарыстоўвалася вайскоўцамі. УСУ ўдарылі па ёй раніцай 9 чэрвеня, як мяркуецца, з дапамогай рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS. У момант атакі там знаходзіліся як мінімум 15 вайскоўцаў.

Са звестак тэлеграм-канала «Дасье шпіёна», на базе адпачынку «Нежэгаль» быў разгорнуты камандны пункт, адкуль кіравалі падраздзяленнямі, якія прымаюць удзел у наступе на Харкаўскую вобласць, у тым ліку на Ваўчанск, дзе зараз ідуць інтэнсіўныя баі. У выніку атакі будынак атрымаў значныя пашкоджанні, восем афіцэраў прапалі без вестак. Крыніцы канала адзначылі, што «Нежэгаль» фігуравала ў «спісах цэлі» УСУ, пра што выведка папярэджвала кіраванне 6-га войска як мінімум за тыдзень да ўдару, аднак ніякіх контрмер зроблена не было.

Фота разбуранай базы адпачынку апублікаваў белгародскі тэлеграм-канал "Попел". Спадарожнікавыя здымкі, выкладзеныя журналістам «Радыё Свабода» Маркам Крутавым, таксама пацвярджаюць атаку па «Нежэгалі». Расейскія вайскоўцы знаходзіліся там як мінімум са снежня 2022 года - пра гэта сведчаць фатаграфіі, зробленыя ў той час адным з жаўнераў на аб'екце.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках